РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Грабарства
Традыцыйны промысел, звязаны з землянымі работамі, якія выконвалі грабары. Яны капалі каналы, дрэнажныя канавы, студні, працавалі на пракладцы дарог і чыгунак, будаўніцтве крэпасцей. Бел. гарбары ў 17 ст. насыпалі валы ў Магілёве, у 1-й пал. 19 ст. выконвалі земляныя работы ў Крамлёўскім садзе ў Маскве, удзельнічалі ў будаўніцтве і рэканструкцыі Агінскага, Дняпроўска – Бугскага, Бярэзінскага, Марыінскага, Новаладажскага і інш. каналаў, працавалі ў Пецярбургу, Кіеве, Варшаве. У 1824 у Пецярбургу на земляных работах працавала 600 прыгонных сялян з Віцебскай і Магілёўскай губ.; у 1852 у Кіеве – 420 чал. З Іагілёўскай губ.; у 1830-я г. грабары з Гродзеншчыны, Магілёўшчыне і Міншчыны будавалі крэпасці Модлін і Александраўскую ў Варшаве; у 1860-я жыхары Кобрынскага і інш. паветаў Гродзенскай губ. Наймаліся на будаўніцтва Брэсцкай крэпасці. Арцелі бел. гарбароў у 1830 – 40-я г. пракладвалі шашэйныя дарогі Брэст – Бабруйск, Магілёў – Бабруйск, Масква – Варшава, Пецярюург – Кіеў, будавалі Пецярбургска – Маскоўскую чыгунку. У 2-й пал. 19 ст. Г. пашырана ў сувязі з актыўным будаўніцтвам чыгунак (маскоўска – Брэсцкай, Пецярбургска – Варшаўскай, Лібава – Роменскай, Рыга – Арлоўскай і Палескай). Бел. грабары працавалі на мілерацыйных работах на Палессі, што ажыцяўляліся экспедыцыяй І. І. Жылінскага ў 1873 – 98. У 19 ст. Г. было адыходным промыслам, аднак да адмены прыгоннага права (1861) мела пераважна характар прымусовай здачы сялян памешчыкамі на работы паводле кантрактаў з падрадчыкамі. У 1835 былі зацверджаны “Правілы аб здачы беларускімі памешчыкамі сваіх сялян па найму на земляныя і іншыя чорныя работы”. Паводле гэтых правілаў у наём здавалі мужчын ва ўзросце 20 – 48 гадоў тэрмінам на 6 месяцаў з 1 мая да 1 лістапада. Умовы працы і побыту наёмных грабароў былі невыноснымі: 12 – гадзінны рабочы дзень, цяжкая ручная праца з дапамогай рыдлёўкі, лома, насілак, тачкі, мізэрнае харчаванне, нездавальняючыя жыллёвыя (баракі, зямлянкі) і санітарна-гігіенічныя ўмовы, злоўжыванні падрадчыкаў. Так, у 1852 з закантрактаваных 420 сялян з маёнтка Саржыцы Сенненскага пав. Праз 4 месяцы 25 памерла, а 37 уцяклі з месца працы. У канцы 19 – пач. 20 ст. аб’ём земляных работ на Беларусі зменшыўся, Г. як промысел набыло мясцовае значэнне (капанне калодзежаў, канаў, сажалак). У наш час земляныя работы механізаваны.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.