РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Грубка
Невялікая печ для абагрэву жылля. Муруюць Г. з абпаленай цэглы (раней і з сырцу), паверхню абмазваюць глінай, беляць або пакрываюць кафляй. Каб Г. лепш награвалася, дымаход робяць з люфтамі (паваротамі). На Беларусі Г. вядома з 17 ст. Развілася яна са стаяка (у розных мясцовасцях меў назвы груба, сцяна, шчыток, казак і інш.), што спачатку прыбудоўваўся да печы і меў з ёю агульны дымаход. Пазней Г. пачалі ставіць асобна. Чатырохвугольныя і круглыя ў плане Г. на Беларусі бытуюць паўсюдна, часам іх робяць з плітамі для гатавання ежы.
Грубка ў Нясьвіжскім палацы.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.