РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Грэбень2
Прылада для часання льнянога валакна. Вядомы драўляныя (найб. Старажытныя) і металічныя Г. На Беларусі бытавалі 25 тыпы драўляных Г.: лапатападобныя (характэрныя для Пд) і прамавугольныя (характэрны для Пн). Першы тып выраблялі з аднаго кавалка дрэва (асіны, бярозы). На лопасці (шырынёй 20 – 35 см) прарэзвалі зуб’е (20 – 25 см), лопасць пераходзіла ў ручку (80 – 90 см; звычайна ручку клалі на ўслон і садзіліся на яе). Другі тып – прамавугольная дошка (даўжынёй 1 м, шырынёй 30 – 40 см), у цэнтры якой прыбівалі дошчачку з набітым на ёй драўляным зуб’ем. У 2-й пал. 19 ст. пашыраны былі Г. з металічным зуб’ём, набітым пасярэдзіне або на абодвух канцах дошкі (рэдкае і частае). У самаробных Г. набівалі звычайныя цвікі.
Грэбень з драўляным зуб'ем для часаньня льну. Вёска Койры Пастаўскага раёна.
Лапатападобныя грабяні для часаньня льну.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.