РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музей
Заснаваны ў 1965 пры Гудзевіцкай сярэдняй школе (Мастоўскі р-н). Адкрыты для наведвання 2.2.1968. Мае 11 экспазіцыйных залаў (пл. 546 м.кв), каля 12 тыс. экспанатаў (1988). Экспазіцыя пачынаецца з музея этнаграфіі – сялянскай хаты, у інтэр’еры якой прадметы хатняга ўжытку, прылады працы, с.-г. інвентар 19 – пач. 20 ст., (жорны, драўляная барана, саха, плуг, рэзгіны, склюд, цэбар, таўкач, дзежка, бойка, спарышы, міскі, глякі, сявенькі, кашы апалушкі, начоўкі, лавы, калыска, куфар, старжытны каменны рукамыйнік, самаробныя цымбалы і інш.). У асобным будынку размешчаны музей лёну і нар. ткацтва. Тут паказаны лён ва ўсіх фазах росту і апрацоўкі. Прадстаўлены посцілкі, дываны, ручнікі, вышываныя кашулі, кофты, фартухі, спадніцы, мужчынскія касцюмы, бекешы, буркі, світкі, экспанаты, зробленыя членамі школьнага гуртка нар. ткацтва. У музеі калекцыя гудзевіцкіх падвойных дываноў. У другім будынку музей нар. медыцыны, дзе сабрана больш за тысячу нар. рэцэптаў для лячэння хвароб пры дапамозе розных зёлак, пропалісу, мёду, крэменю і інш., матэрыялы пра мясцовых лекараў. У літаратурна-краязнаўчым музеі (асобны будынак) творы, рукапісы, успаміны, лісты, фотаздымкі бел. пісьменнікаў, матэрыялы пра бел. кампазітараў, мастакоў, артыстаў, касманаўтаў, грамадскіх дзеячаў. Экспануюцца творы бел. жывапісу, графікі, скульптуры 17 – 20 ст. Музей гісторыі Гудзевіцкай школы (адчынена ў 1863) размешчаны ў яе вестыбюлі.
Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музей (музей этнаграфіі).
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.