РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Гуслі1
 
(Гусла, Гусле, Гусліца)
Тэрмін, пашыраны ў многіх славянскіх народаў для вызначэння розных, пераважна струнных, музычных інструментаў. Яго шматзначнасць некаторыя вучоныя тлумачаць паходжаннем слова ад санскрыцкага кораня “гу”, звязанага з паняццем гучання наогул. У старжытнарускай літаратуры тэрмін сустракаецца з 11 ст.; Г. ўпамінае ў сваіх “Словах” Кірыла Тураўскі (12 ст.). Аналіз друкаваных крыніц 16 – 17 ст. (“Псалтыр” Ф. Скарыны, “Лексіс…” Л. Зізанія, “Лексікон славенароскі” П. Бярынды, “Сінаніма славенароская”) паказвае, што на той час тэрмін “Г.” ўжываўся як родавае вызначэнне струнных інструментаў – арфы, цытры, скрыпіцы, лютні. Паводле даных лексікалогіі, этнаграфіі, інструментазнаўства, а таксама помнікаў вуснай нар. творчасці, у 19 – 20 ст. у некаторых раёнах Магілёўскай, Віцебскай і Мінскай абл. Г. называлі і інструменты струнныя ( цытра, скрыпка) і духавыя ( адзіночныя і парныя свістковыя дудкі, губны гармонік). Бяспрэчных доказаў бытавання на Беларусі струннага шчыпковага інструмента тыпу рускіх крылападобных Г. не выяўлена.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.