РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дажынкі
Старадаўняе народнае свята, звязанае з заканчэннем жніва. Суправаджаліся нар. абрадамі, танцамі, песнямі. Дажынкавыя абрады былі скіраваны на тое, каб аддзякаваць “духам нівы” за хлеб, захаваць яе плён на наступны год. Дажаўшы жыта, жнеі ўпрыгожвалі апошні сноп кветкамі і стужкамі, плялі вянкі з каласоў і палявых кветак, з песнямі ішлі ў вёску. Зайшоўшы ў двор, дажынкавая талака перадавала апошні сноп гаспадару, які запрашаў жней за гасцінны стол. У кожнай сям’і на Д. гатавалі шчодрае частаванне. Сярод абрадавых страў – бліны з маслам і сытой, крупяная каша (для таго, каб на наступны год урадзіла добрае жыта). Дажынкавыя песні спявалі ў канцы жніва, калі спраўлялі абрад “завівання барады”, па дарозе жней да хаты, у двары гаспадара і на дажынкавым застоллі. Ім уласціва радаснае, мажорнае гучанне. Акрамя абрадавых момантаў, адлюстроўвалі сам характар цяжкай жніўнай працы, выказвалі радасць ад здабытага ў поце плёну, услаўлялі і ўзвялічвалі гаспадара, работніц – жней. Асобныя застольныя дажынкавыя песні мелі жартаўлівы характар. На Пн Беларусі Д. спраўлялі двойчы: малыя пасля сканчэння жытняга жніва, вялікія пасля таго, як зжыналі і яравыя. У наш час Д. ператварыліся ў свята ўраджаю.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.