РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дайнова
Назва аднаго з заходня-балцкіх плямён, якое разам з паляксянамі і ятвягамі складала адзіны племянны саюз (канец 1-га тысячагоддзя да н. э. – 13 ст.). Насялялі тэрыторыю паміж Нёманам і вярхоўямі р. Нараў. У 13 ст. іх землі падвергліся нашэсцю Тэўтонскага ордэна. Частка насельніцтва была сілай пераселена ў Прусію, частка мігрыравала на тэр. Польшчы, Паўд.-Зах. Літвы і Зах. Беларусі. Асіміляваны славянамі і літоўцамі. Археалагічныя помнікі Д. – каменныя курганы. Сляды пражывання Д. на землях Беларусі захаваліся ў шматлікіх тапонімах – Дзейнова, Дайнава, Дайноўка, Даўнуўка і інш., якія лакалізаваны ў міжрэччы Віліі і Верхняга Нёмана і ў раёнах Валожына, Івянца, Радашковіч, Гродна, Слоніма.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.