РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дамавік
 
(Гаспадар, Хатнік)
Вобраз у старадаўніх павер’ях беларусаў і інш. народаў. На Беларусі яго ўяўлялі ў выглядзе старога чалавека ў белай вопратцы, з сівой барадой і доўгімі валасамі, які жыў у хаце (пад печчу ці за печчу – падпечнік, запечнік) або ў сенцах, каморы, клеці.
 
Паводле павер’яў у кожнай хаце (сям’і) быў свій Д. (увасабляў памерлага гаспадара – апекуна патрыярхальнай сям’і), які нібыта ахоўваў дом, маёмасць, клапаціўся пра гаспадарку (запальваў агонь, прасушваў збожжа ў клеці, даваў корм коням), назіраў за сямейным побытам, а тых, хто быў вінаваты ў сямейных сварках, нядбайна вёў гаспадарку, караў (шкодзіў жывёле і інш.). Прымхлівыя людзі імкнуліся задобрыць Д.: у памінальныя і святочныя дні яго гукалі да стала, “частавалі” лепшымі стравамі, звярталіся з просьбай, каб не рабіў шкоды. Рэлігійнае значэнне вобраз Д. страціў у канцы 19 – пач. 20 ст. і знайшоў адлюстраванне ў бел. фальклоры (пераважна ў былічках).
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.