РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дарасінская кераміка
Ганчарныя вырабы майстроў з в. Дарасіно Любанскага р-на. Промысел найбольшае развіццё атрымаў у 19 ст. Вырабляюць паліваны кухонны, сталовы, тарны посуд, цацкі. Вырабы вызначаюцца прапарцыянальнасцю, ураўнаважанасцю і завершанасцю форм, светлым альбо светла – чырвоным колерам глін у спалучэнні з празрыстай альбо зялёнай палівай. Упрыгожваюць прамымі і хвалістымі выціснутымі або маляванымі лініямі. Вырабляюць таксама чорназадымлены посуд.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.