РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дахоўка
 
(Чарапіца)
Керамічная плітка для накрыцця дахаў пераважна мураваных будынкаў (называлася таксама чарапіца). Адзін з найбольш вогнетрывальных і даўгавечных дахавых матарыялаў, які ў познім сярэднявеччы адыгрываў пэўную ролю ў дэкаратыўным аздабленні храмаў, палацаў, замкаў. Вядома з 14 ст. Спачатку яна была паўцыркульнай або жалабаватай (14 – пач. 15 ст.), затым пляскайтай – “бабровы хвост” (15 – 16 ст) і простай з паўкруглым канцом (15 – 17 ст.). Паступова яе замяніла хвалістая, або галандская. Д. (канец 17 – пач. 20 ст.). Схілы і верх стромкіх дахаў накрывалі каньковай Д. з доўгім (да 9 см) выступам накшталт птушынай галавы з дзюбай і круглай адтулінай для мацавання вялікім каваным цвіком да кроквы (Мірскі замак, Гродзенскі Стары замак). У 18 ст. існавала чорнаглянцавая дэкаратыўная Д. (Гродзенскі Брыгіцкі касцёл) і непаліваная Д. з налепамі (Мінская Петрапалаўская царква). Акрамя гладкай зялёнай і карычневай паліванай Д., выраблялі і Д. з паверхняй у выглядзе рыбінай лускі (Гродна, Мсціслаў). Да канца 18 – сярэдзіны 19 ст. Д. звычайна рабілі мясцовыя ганчары разам з кафляй і посудам. У 1-й пал. 20 ст. распаўсюдзілася т. зв. Штампаваная Д., зробленая машынным (заводскім) спосабам са складана прафіляванай паверхняй. Такая Д. часам мела заводскія клеймы. У 1920 – 30-я г. ў Зах. Беларусі рабілі цэментную і шкляную Д.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.