РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дворышча
Адна з адзінак абкладання сялянскіх гаспадарак феадальнымі павіннасцямі (грашовым і натуральным аброкам, паншчынай) у 15 – 16 ст. Пашырана было на ПдЗ Беларусі (у асноўным Пінскі пав.). Існавала разам з жэрабямі і службамі. Д. не былі аднолькавымі ні па колькасці дымоў, якія ўваходзілі ў сялянскую гаспадарку, ні па плошчы зямлі, якую яны апрацоўвалі. У 16 ст. складалася ў сярэднім з 2 – 4 дымоў, гаспадары якіх звычайна былі родзічамі. У гаспадарку Д., акрамя зямельнага падзелу, уваходзіла сядзіба з пабудовамі і агародамі. У агульным карыстанні членаў Д. знаходзіліся выганы, сенажаці, рыбныя ловы, бортныя і лясныя ўгоддзі.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.