РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дзед4
Міфічны пачынальнік роду; пудзіла, зробленае са зношаных кашулі і штаноў, набітых саломай, якое ўвасабляла пладавітасць роду.Дз. ставілі ў варотах дома маладога, у дзвярах клеці, або ў хаце на куце. Маладая, першы раз уваходзячы ў двор ці дом маладога альбо выходзячы пасля першай шлюбнай ночы з клеці, павінна была павесіць на палавыя атрыбуты Дз., зробленыя з буракоў і морквы, пояс ці стан палатна. Часам, калі маладыя заходзілі ў хату, на куце ўжо сядзела, старая жанчына ў абдымку з Дз. Каб выкупіць месца на куце, маладая павінна была падперазаць Дз. поясам, а жанчыну павязаць хусткай. Паступова першапачатковы сэнс Дз. і звязанага з ім абраду сцёрся і яго пачалі ставіць у варотах дома маладога, калі бацькі маладой прыязджалі адведаць яе пасля першай шлюбнай ночы або ў выпадку страты цнатлівасці маладой яшчэ да замужжа. Пазней у некаторых мясцовасцях фігуру Дз. замянялі зажыначным снапом, на які маладая, зайшоўшы ў хату маладога, клала палатно, пояс, або маці маладога з гэтым снапом сустракала маладых каля варот, а маладая выконвала тыя ж дзеянні.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.