РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дзеравяшкі
 
(Дзеравянікі, Клумпы)
Абутак з дрэва, які насілі вясной і восенню. Былі двух тыпаў: башмакі, выдзеўбаныя з куска дрэва, з круглым або завостраным наском, і камбінаваныя туфлі на нізкім ці высокім абцасе, да драўлянай падэшвы якіх прымацоўваўся скураны верх ці шырокая скураная палоса. Дз. бытавалі ў 19 – пач. 20 ст. пераважна на Гродзеншчыне і на З Віцебшчыны (спарадычна сустракаліся ў інш. рэгіёнах Беларусі).
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.