|
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Дзесяціна
|
Даўняя адзінка вымярэння зямельнай плошчы, якой карысталіся да ўвядзення метрычнай сістэмы мер. Вядома ў Кіеўскай Русі, пазней у Расіі, на Беларусі і Украіне. Плошча ў форме квадрата або прамавугольніка, адзін з бакоў якога раўняўся 1/10 вярсты (50 сажняў), адсюль і назва. Найбольш пашырана была т. зв. Новая (казённая) Дз. = 2400 квадратных сажняў, гаспадарчая, або косая, Дз. = 3200 квадратных сажняў, гаспадарчая круглая Дз. = 3600 квадратных сажняў, соценная Дз. = 10 000 квадратных сажняў і інш.
|
|
|
Крыніца:
Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575
с.: іл.
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|