РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дзіўнаўскі музей мастацтва і этнаграфіі
Адкрыты 21.11.1982у в. Дзіўная Шаркошчынскага р-на. Мае 2 залы (плошча экспазіцыі 150 кв. м), больш 1 тыс. экспанатаў(1988). Тэматычныя раздзелы: этнаграф. І мастацкі. У экспазіцыі матэрыялы археалагічных раскопак на тэр. Раёна (крамянёвыя нажы, стараж. Зброя, жаночыя ўпрыгожанні, калекцыя манет), прадметы побыту і матэрыяльныя культуры беларусаў, творы нар. ганчарства, кавальства, ткацтва, вырабы з лазы і саломкі, фрагменты тканін са слуцкіх мануфактур (18 ст.), музычныя інструменты, рыбалоўныя прылады і інш.; жывапісныя і графічныя творы бел. мастакоў. Размешчаны ў будынку былога лютэранскага храма 19 ст. Працуе на грамадскіх пачатках.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.