РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дзяннік
 
(Абора2)
Частка сялянскага двара, дзе свойская жывёла магла знаходзіцца днём. У большасці раёнаў гэта адкрытая пляцоўка перад уваходам у хлявы. У вяночных дварах Падняпроўя Дз. агароджвалі плотам. На Паазер’і Дз. – важны функцыянальна-планіровачны элемент сялянскай сядзібы. Тут яго аб’ядноўвалі з хлявамі ў адзін будынак, накрыты агульнай страхою. На Дз. вялі адны або двое варот, якія стваралі скразны праезд на агарод, у сад. Праз спецыяльныя дзверы Дз. злучаўся з сенцамі. Непасрэдная сувязь жылой часткі праз Дз. з хлявамі – адметная рыса нар. будаўніцтва на Пн Беларусі. Часам тут рабілі акно з хаты ў Дз. (над палком, дзе спалі гаспадар і дарослыя члены сям’і).
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.