РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дойліды
Майстры-будаўнікі. Кіраваліся ў сваёй творчасці традыцыямі народнага дойлідства. Узначальвалі работу па ўзвядзенні пэўнага аб’екта. Карані дойлідскага мастацтва – у цэхавым спосабе вытворчасці. Вядомы дойлідскія арцелі, якія аб’яднойвалі Д. і цесляроў – выканаўцаў іх задум. “Перахожыя дойлідскія дойлідскія арцелі вядомы з часоў Кіеўскай Русі, з 12 ст. ствараліся ў буйных княжацкіх цэнтрах. Пазней буйныя гарады і манастыры таксама мелі сваіх Д., а з 16 ст. існавалі Д. пры замках і сядзібах магнатаў у невялікіх гарадах і мястэчках. З 16 ст. вядома пасада т. зв. Замкавага Д. (былі ва ўсіх замках). Захавалася імя Д. замка ў Давыд – Гарадку Івана Буяковіча (1-я пал. 17 ст.), пад кіраўніцтвам якога будаваўся гэты замак. У амаёнтках феадалаў Д. былі пераважна вольнымі, сяліліся ў гарадах, мястэчках і вёсках, за сваю “службу дойлідскую” атрымлівалі пляцы і зямлю ў пана ці магната. Д. значацца ў многіх “падымных рэестрах” 16 – 18 ст. Існавалі спецыяльныя дойлідскія паселішчы, напр., в. Дойліды (Іеўскі р-н), дзе інвентар 1634 называе 12 дойлідскіх двароў (“цяглых”, г. зн. прыгонных, належалі сядзібе ў Іўі). Прыгонныя дойлідскія паселішчы сустракаліся не часта. Асяродкі Д. фарміравалі свій асаблівы стыль, на аснове якога склаліся розныя школы дойлідства. У 12 ст. сфарміраваліся полацкая і гродзенская школы, у 17 – 18 ст. найбольш адметнымі былі віцебская, магілёўская і палеская школы дойлідства. Яны ўнеслі яркія, своеасаблівыя рысы ў бел. архітэктуру, што зрабіла яе прыкметнай з’явай сусветнай архітэктуры таго часу. З 2-й пал. 18 ст. творчасць Д. пачала звужацца, што абумоўлена будаўніцтвам паводле тыпавых праектаў і заняпадам мясцовых дойлідскіх школ. Д. працавалі пераважна ў галіне драўлянага будаўніцтва, некаторыя з іх узводзілі і мураваныя збудаванні. Д. будавалі сядзібныя дамы, капліцы, невялікія цэрквы, у якіх зберагалі нар. традыцыі. У 19 ст. сфера дзейнасці Д. настолькі скарацілася, што яны фактычна зніклі і зліліся з цеслярамі. У наш час Д. называюць архітэктара, які валодае не толкі прафесійнымі ведамі, але і здольны вырашаць шырокія задачыгорадабудаўніцтва і архітэктуры.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.