РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Донка
Вуда без паплаўка для лоўлі рыбы з дна вадаёма, донная вуда. На канец лёскі прывязваецца грузіла, якое кладзецца на дно. У час клёву вудзільна паторгваецца. Пры лоўлі з берага замест вудзільна выкарыстоўваюць убіты ў дно вадаёма калок, да якога мацуюць закінутуюў вадаём лёску з адным альбо некалькімі кручкамі (закідонка). Для кантролю за снасцю прывязваюць розныя падвескі (цяпер – званочкі). Лоўля Д. была пашырана пераважна ў асяроддзі гарадскіх рыбаловаў. У наш час ёю ловяць і сельскія жыхары.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.