РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Драка3
Традыцыйная снасць для лоўлі ментузоў зімой. Уяўляла сабой бліскучую металічную ўвагнутую пласцінку з укляпаным адным або некалькімі кручкамі, якую на шнуры апускалі ў палонку. Пагойдваннем пласцінкі прываблівалі рыбу, якую падчэплівалі кручком. У 19 – пач. 20 ст. лоўля рыбы Д. была пашырана на Браслаўшчыне.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.