РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дранікі
 
(Бульбянікі1, Драчонікі, Драчы)
Бліны з бульбы. Гатуюць з дранай (таркаванай) на тарцы бульбы, у якую часам дадаюць муку. Звычайна бульбу на дранікі папярэдне чысцяць, але, калі яе мала, толькі мыюць і вычышчаюць вочкі. Пякуць вялікімі (на ўсю патэльню) або невялікімі накшталт аладак. Да дранікаў смажаць сала, робяць мачанне з тварагу і смятаны. Дранікі звычайна пякуць раніцай (калі паляць у печы) на снеданне, тыя дранікі, што застаюцца ад снедання, складаюць у макацёр (гаршчок, міску), заліваюць тукам або маслам, смятанай і ставяць у печ, у лёгкі дух. На Беларусі пашыраны паўсюдна. На Віцебшчыне пад назвай драчоны вядомы бліны з пшанічнай, змешанай з жытняй, мукі.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.