РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Драўляне
Усходнеславянская этнічная супольнасць у 8 – 10 ст. Стараж. Назва дрэўлі паходзіць ад мясцовасці, дзе яны жылі – у дрымучых лясах на правябярэжжы Прыпяці, па цячэнню р. Цецераў, Уж, Убарць, Сцвіга. На У межавалі з палянамі, на З – з валынянамі і бужанамі, на Пн – з дрыгавічамі. Археалагічныя помнікі Д. – курганы з пахавальным абрадам трупаспалення, з канца 10 ст. – трупапалажэння (на тэр. Беларусі сустракаюцца ва Усх. Палессі). Займаліся земляробствам, жывёлагадоўляй, ганчарствам, ткацтвам, апрацоўкай жалеза, жылі ў паўзямлянках. Гал. Гарады: Уручый (Оўруч), Горадск; у Іскорасцені (Корасцень) жылі князь і старэйшыны з мясцовай знаці. У 9 – 10 ст. мелі ўласную племяную арганізацыю з сваімі князямі і войскамі. Пасля 945 тэрыторыя Д. далучана да Кіеўскай Русі і стала ўдзельным княствам з цэнтрам у г. Уручый. Апошні раз упамінаецца пад 1136.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.