РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дружка
Вясельны чын з бліжэйшай світы маладой, незамужняя сястра (родная ці дваюрадная), дачка хросных бацькоў, блізкая сяброўка маладой. Д. (баяркі, бальшанкі, паднявесціны, шаферкі, асістэнткі) суправаджалі маладую на працягу вяселля ў яе хаце да ад’езду да маладога. Колькасць Д. была звычайна няцотнай (3, 5, 7 і болей), сярод якіх вылучалася старшая Д. (галоўная, першая), сярэдняя (другая), малодшая (трэцяя) і г. д. Старшая Д. – асноўная памочніца маладой і ўдзельніца вясельных абрадаў: яна хадзіла разам з маладой на запросіны, удзельнічала ў выпяканні каравая, віла вянок на суборную суботу, заплятала і расплятала касу на пасадзе, прышывала кветкі да шапкі або да кашулі маладога, “прадавала” маладую і месца каля яе за сталом маладому. Асноўныя атрыбуты старшай Д. – прыгожа аздоблены і большы па памерах, чым у іншых Д., вянок і кветка злева на грудзях. Д. з дружком на працягу ўсяго вяселля насілі за пазухай невялікія булачкі хлеба з крыжамі на скарынцы. Звычаёвае права не дазваляла дзяўчыне больш за 2 разы ў жыцці быць Д. (тое ж права забараняла маладой быць сваццяй на вяселлі сваёй Д.).
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.