РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дуб1
 
(Дубок)
Выдзеўбаная дубовая лодка, вялікі човен. Памеры залежалі ад дыяметра ствала дрэва і прызначэння. Выкарыстоўваўся для перавозкі грузаў і людзей, рэгулявання сплаву лесу (плытоў), у якасці платформы для парома. Рабілі Д. пераважна ў басейне Дняпра і Прыпяці, дзе яны хадзілі да канца 19 ст. Прыпяцкія Д. ў час разліваў замянялі паромы, маглі перавозіць два параконныя вазы. У выніку драпежнага вынішчэння дубовых гаёў у 2-й пал. 19 ст. рабілі дашчаныя “Д.” з сасны, асіны.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.