РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дубовік
Рабочы на вялікай лодцы-дубе, што суправаджала плыты. Калі плыт заносіла цячэннем або ён садзіўся на мель, Д. з падначаленымі яму 7 – 8 веслярамі павінны былі адвесці яго ад небяспечнага месца. Яны адплывалі ў процілеглы ад плыта бок і кідалі ў раку якар з прывязаным да яго доўгім канатам, потым хутка вярталіся назад, замацоўвалі на плыце калаўрот (“кацярынку”), прывязвалі дая го другі канец каната і круцілі кола калаўрота. Канат накручваўся на кола, і плыт рухаўся з водмелі.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.