РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дудка1
 
(Гуслі2, Пасвісцёл, Пішчэлка, Сапёлка, Свірасцёлка, Шасцяруха)
Старажытны музычны інструмент тыпу падоўжанай флейты. Мае выгляд трубкі даўжынёй 20 – 50 см з адной свістковай і 5 – 8 (найчасцей 6) бакавымі ігравымі адтулінамі (галаснікі, дзірачкі, перабіванкі, клапаны); у верхні канец трубкі ўстаўлена свістковае прыстасаванне (дзенца, шпунт, корачак, сэрца, калодачка, пыж). Сустракаюцца Д. даўжынёй да 100 см без бакавых адтулін. Матэрыялам служаць ствалы дрэў розных парод (хвоя, клён, крушына, арэшнік і інш.), кара вярбы і лазы, у апошні час – алюміній. Д. мае мяккі, пяўчотны гук, разнастайнай афарбоўкі і сілы ў розных рэгістрах, значныя кантыленныя і тэхнічныя магчымасці. Д. сустракаецца па ўсёй Беларусі.
 
Найбольш раннія звесткі пра Д. на тэр. Беларусі адносяцца да 1-й пал. 2-га тысячагоддзя да н.э. (фрагмент інструмента з косці дробнай птушкі знойдзены пры раскопках паселішча Асавец -2 Бешанковіцкага р-на). Фрагмент Д. 13 ст. выяўлены пры раскопках у Ваўкавыску. У пісьмовых крыніцах 11 – 17 ст. д. часта ўпамінаецца як інструмент вайсковай музыкі. У этнаграф. Працах 19 – 1-й пал. 20 ст. адзначана выкарыстанне Д. ў час некаторых каляндарна – земляробчых (пераважна – веснавых) абрадаў, на гулянках і бяседах. Народ склаў пра Д. песні, загадкі. У наш час на Д. іграюць пастухі, нар. музыканты для задавальнення ўласных эстэтычных патрэб; выкарыстоўваецца і для суправаджэння спеваў. На Д. выконваюць імправізацыйныя найгрышы, танцавальныя і песенныя мелодыі, захоўваючы ўласцівыя нар. вакальнай музыцы суадносіны паміж традыцыйнымі меладычнымі стылямі песень прымеркаваных і непрымеркаваных, спяваннем сумесным і адзіночным, “для людзей” і “для сябе”. Д. вядома на ўсёй Беларусі.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.