РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дэманалогія народная
Сукупнасць міфічных уяўленняў, заснаваных на першабытнай веры ў духаў (нячысцікаў), якія нібыта памагалі або шкодзілі чалавеку ў яго справах. Вобразы Д. ўласцівы і традыцыйным нар. вераванням і сусветным рэлігіям. Большасць вобразаў бел. нар. Д. дахрысціянскага паходжання. У Д., як ў міфалогіі, з’явы навакольнага свету адухоўленыя нар. фантазіяй, адлюстраваны ў фантастычных істот. Дэманалагічныя ўяўленні звязваліся з прыроднымі з’явамі (духі прыроды), гаспадаркай і хатнім побытам (хатнія духі), нягодамі, хваробамі, прычым пераважалі вобразы злой сілы. Нар. фантазія надзяляла іх чалавечымі рысамі; знешне падобнымі да чалавека (пераважна на старога дзядка з сівой барадой).
 
Сярод духаў прыроды вылучаліся лясун – гаспадар лесу, вадзянік – дух вады, палявік, жыцень – духі палёў. Існавалі павер’і пра лазавіка, багніка, што нібыта жылі ў лазняку, багне.У канцы 19 ст. – пач. 20 ст. вобразы нар. Д. страцілі рэлігійнае значэнне і асталіся ў фальклоры як персанажы нар. Д. масцакай фантазіі (сустракаюцца пераважна ў былічках і чарадзейных казках).
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.