РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Жалезны чалавек
Вобраз у старадаўніх павер’ях беларусаў і інш. славянскіх народаў; міфічная істота, што жыве ў балоце або лесе. Паводле ўяўленняў – волат з жалеза, які ахоўвае свае ўладанні. На Палессі ім звычайна палохалі дзяцей, каб не хадзілі адны ў лес: “Не йдзі ў лес, бо там у болоці такі зелезны чоловек ходзіць да ўхопіць цябе” (в. Млінок – Перароўскі Жыткавіцкага р-на). Этнограф К. Машыньскі адзначаў, што элемент “жалезны” ў міфалогіі беларусаў і інш. слав. Народаў часта выконваў функцыю адпужвання: параўн., жалезная баба, што жыве пад мастом (Палессе), жалязнячка – старая, якой палохалі дзяцей, каб не хадзілі ў агарод (руск.), жалезныя грудзі ў русалак і зубы ў розных дэманаў і нш. Ж. ч. – выканаўца волі юнака, якому належаць цудадзейныя прадметы, што даюць уладу над ім. Аб глыбокай старажытнасці ўяўленняў пра Ж. ч. як ахоўніка багаццяў роднай прыроды ад несумленных яе пераўтваральнікаў выкарыстаў у рамане “Неруш” В. Казько (1981).
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.