РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Жарства
 
(Жарствіца)
Дробныя каменьчыкі, што ўтвараюцца пры натуральным разбурэнні горных парод або спецыяльным крышэннем камянёў на дробныя часткі. Ужываецца ў ганчарстве ў якасці кампанента фармовачнай масы для надання ёй большай вогнетрываласці. Атрымлівалі Ж. з камянёў, перапаленых у лазні, хатняй печы ці на вогнішчы. Іх раздрабнялі ў звычайнай драўлянай ступе таўкачом з металічным канцом або пры дапамозе прыстасавання накшталт стараж. Зерняцёркі ( на камені з увагнутай паверхняй Ж. расціралі акруглыя па форме каменным бітуком).
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.