РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Жупан
Старадаўняе верхняе мужчынскае і жаночае адзенне ў палякаў, беларусаў і інш. славянскіх народаў. У 16 – 19 ст. быў абавязковай часткай адзення шляхты, мяшчан, укр. Казацтва. Шылі пераважна з белага або шэрага сукна (радзей жоўтага, блакітнага атласу, аксаміту). Крой двухбортны з вузкімі рукавамі і стаячым каўняром, спінка прыталеная, з бакоў устаўляліся кліны. Пярэднія гладкія полкі зашпільвалі на гузікі. Звычайна падпярэзвалі поясам. Паверх Ж. насілі кунтуш.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.