РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Жывіца
 
(Тэрпенцін)
Смалістае рэчыва, якое здабываюць падрэзкай (падсочкай) кары хваёвых дрэў (пераважна сасны); сыравіна для вырабу каніфолі і шкіпінару. Здабыча Ж. вядома на Беларусі з 16 ст. Выраблялі з Ж. белы вар, якім смалілі дратву, лодкі і іншыя судны. Як промысел здабыча Ж. існуе з 1920-х г. У 1926 у Стара – Барысаўскім і Крупскім лясніцтвах Мінскай вобл. Было здабыта за сезон 9,3 т Ж на плошчы 202 га, у 1930 падсочана 7 тыс. га хваёвых насаджанняў. Здабывалі Ж. рабочыя, аб’яднаныя ў арцелі прамысловай кааперацыі. У пасляваенны перыяд здабыча Ж. ў рэспубліцы павялічылася больш як у тры разы ў параўнанні з 1940; у 1958 яна склала 10% агульнай здабычы ў СССР. Цяпер запасы жывічнай сыравіны (сасна 70 – 75 гадоў) скараціліся, але яе здабываюць 16 аб’яднанняў і прадпрыемстваў рэспублікі. З 930 Ж. перапрацоўвае Барысаўскі папярова – лесахімічны з-д.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.