РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Жытняя баба
Вобраз у старадаўніх павер’ях беларусаў і інш. Народаў, маці жыта; жаночая паралель “гаспадара” поля – жытня. На Беларусі яе ўяўлялі ў выглядзе фантастычнай жанчыны з каласамі на галаве і зоркамі па баках. У некаторых мясцінах “бабаю” называлі апошні сноп зжатага жыта, які апраналі ў жаночую кашулю, завязвалі на ім хустку, урачыста неслі ў хату і спявалі “спарышовыя” псені з пажаданнем добрага ўраджаю ў наступным годзе. Жыта з апошняга снапа (“бабы”) часта захоўвалі да наступнага ўраджаю.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.