РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Завеса
Металічнае шарнірнае мацаванне рухомых частак архітэктурных збудаванняў і мэблі (дзвярэй, акон, варотаў і інш.), што давала ім магчымасць адчыняцца і зачыняцца. Металічная пласціна на шарніры ці 2 шарнірна злучаныя пласціны, адна з якіх мцуецца да нерухомай часткі збудавання ці вырабу (вушака, шула, сцяны), другая – да рухомай. На Беларусі найб. Старажытная і пашыраная форма З. – адзінарная стужкавая. Яе выконвалі з доўгай палоскі металу і гарызантальна мацавалі да дзвярэй; адзін канец скручвалі ў трубку і надзявалі на крук, убіты ў шула. У сядзібным і культавым дойлідстве З. часта дэкарыравалі, аздаблялі насечкай у выглядзе нескладаных геаметрычных узораў: палосак, крыжыкаў, трохвугольнікаў і інш. З. фігурна раскоўвалі, аздаблялі бакавымі спіралепадобнымі адросткамі, надавалі канцам абрысы ромба, трылісніка, раздвойвалі і закручвалі ўсярэдзіну ці ў процілеглыя бакі (дзверы касцёлаў ув. Крамяніца Зэльвенскага р-на, пач. 17 ст., і в. Слабодка Браслаўскага р-на, пач. 20 ст., царквы ў в. Олтуш Маларыцкага р-на, канец 19 ст., і інш.). Унікальным дэкорам вызначаліся З. ў інтэр’еры касцёла ў в. Цімкавічы Капыльскага р-на, выкананыя ў выглядзе дубовых галінак з лісцем і жалудамі. Двайныя З. мелі 2 шарнірна злучаныя пласціны – рычагі, аднолькавыя (семітрычныя) ці розныя па форме і памерах (асіметрычныя). Яны характэрны пераважна для мэблі. У бел. Нар. Жыллі металічныя З. работы вясковых кавалёў пашырыліся з 19 ст., замяніўшы старажытны спосаб навешвання дзвярэй на бегунах. Дэкор іх больш сціплы: насечка зубілам у выглядзе геаметрычных фігур, раскоўванне канцоў і інш. У гас. Пабудовах сустракаюцца і ў наш час; у жыллёвым будаўніцтве саступілі месца прамысловым вырабам.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.