РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Закоцвіна
Бервяно ці брус, пакладзены на бэлькі з унутранага або знешняга боку падоўжных сцен зруба для апоры і замацавання ніжняй часткі крокваў страхі. Характэрны элемент нар. Дайлідства. Выкарыстоўваецца часцей у двухсхільных стрэхах. У нар. Будаўніцтве Паазер’я, Падянпроўя З. размяшчаліся з унутранага боку падоўжных процілеглых сцен зруба, а на Палессі – пераважана на канцах бэлек са знешняга боку. Канцы З., асабліва вынесеных за плоскасць тарцовых сцен з боку фасада, як і кансолі, часта аздабляюцца разьбой.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.