РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Залезы
 
(Жалезы)
Металічная самлоўная пастка ўшчамляльнага дзеяння на драпежных і пушных звяроў (мядзведзяў, ваўкоў, лісоў, выдраў, куніц, зайцоў, ласак, андатраў, тхароў, гарнастаяў). У некаторых мясцовасцях называлася жалезы. У канцы 18 – пач. 19 ст. былі пашыраны дзве мадэлі: “лебядзіная шыйка” і З. з драўляным донцам (папярэднік пазнейшай націскной талерачкі). Сучасныя З. складаюцца са станіны, крыжавіны, дугі, пласціністай спружыны, рычага наснуджвання (настройкі), талерачкі, язычка. У залежнасці ад таго, на якога звера З., яе выраблялі розных памераў ( на мядзведзяў, ваўкоў і выдраў – з дзвюма спружынамі і зубчастымі дугамі). Для лоўлі вавёрак рабілі т. зв. Драўляныя З., якія прымацоўвалі да ствала ці сука дрэва з дапамогай вострага шыпа. Каб звер не ўчуяў паху З., іх кіпяцяць у шчолачным растворы, запарваюць у драўлянай бочачцы з хваёвымі галінкамі ці ляснымі зёлкамі і сушаць воддаль ад жылля; захоўваюць у чыстым палатняным мяшку ў нежылым памяшканні. З. пастаўляюць “на след”, “пад след” або з прынадай.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.