РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Замок2
Прылада для замыкання дзвярэй, шафаў, скрыняў, куфэркаў і інш. Вядомы з глыбокай старажытнасці. Бываюць здымныя (вісячыя) і ўмацаваныя (накладныя, уразныя). Сакрэт З. забяспечваецца фасонным профілем замковай адтуліны ў корпусе ці наборам рознафігурных рухомых пласцінак, якім адпавядае бародка ключа. Металічныя З. кавальскай работы вядомы з 10 ст. (магчыма раней ўжываліся драўляныя З.). Пашыраны былі вісячыя спружынныя З. розных тыпаў і форм: цыліндрычныя, канічныя, сэрцападобныя, трохвугольныя, шлемападобныя і інш. З пашырэннем у 16 – 17 ст. манументальнага будаўніцтва ў шырокі ўжытак увайшлі ўнутраныя накладныя З., з адкрытым ці закрытым механізмам, умацаваныя на дзвярах. Закрытыя часта мелі па – мастацку аздобленую форму корпуса, часам дэкараваную чаканкай, насечкай, гравіраваннем. Асаблівай складанасцю і дасканаласцю формы вызначаліся З. ў скрынях і куфэрках для захавання цэхавай маёвасці. Вырабам З. займаліся кавалі, з 15 – 16 ст. – слесары, якія пазней утварылі асобную спецыяльнасць – замочнікі (майстры па вырабу вісячых З. – клудачнікі). У нар. Побыце 19 – 1-й пал. 20 ст. бытавалі кавальскія З., механізм якіх манціраваўся ў трубцы і прыводзіўся ў дзеянне завінчваннем і вывінчваннем трубчастага ключа з унутранай вінтавой нарэзкай. Ужываўся таксама накладны З., што ўяўляў сабой жалезны рубчасты брус (штаба, завала), які пасоўваўся ўлева і ўправа ў дзвюх скобках, убітых з унутранага боку ў дзвярны вушак. Ключом служыў металічны стрыжань з адкідным язычком, які прасоўвалі праз дзірку ў вушаку і паварочвалі ўправа-ўлева, чапляючы язычком за выступы бруса. У наш час З. кавальскай работы амаль выцеснены прамысловымі вырабамі розных сістэм.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.