РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Запарожцы
Староннія гледачы, якія ў час вяселля не сядзелі за вясельным сталом, а стаялі за парогам і ўдзельнічалі толькі ў забавах і танцах. У час падзелу караваяў маладых З. клікалі ў хату, куды яны ўваходзілі з памялом і лапатай, забіралі сваю частку каравая, плацілі грошы і выказвалі ў адрас маладых жартоўныя, часам не зусім прыстойныя прыгаворы (“Даруюць хлопцы – запарожцы тыя пчолы, што сядзяць у вуллі, гудуць, як дурні, кашалямі мёд носяць, на галлі чапляюць” і інш.). З. называлі таксама хлопчыкаў, якія ў час падзелу каравая стаялі каля стала і імітавалі галасы тых жывёл, якіх называлі сваякі ў час дарэння маладых. За гэта З. атрымлівалі шышкі, гускі і іншае дробнае печыва, прыгатаванае з каравайнага цеста.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.