РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Запрэжка
Спосаб злучэння рыштункам гажавога транспартнага сродку або земляробчай прылады з цяглавай сілай. Адпавядае сістэмам (тыпам) вупражы. Паводле канструкцыйных асаблівасцей вылучаюць тыпы, або варыянты, З.: комную і валовую; адзінарную, парную і мнагаконную (многаваловую) у адзін рад і цугам; хамутова – аглабельную (хамутова – аглабельную – дужную), хамутова – пастронкавую, ярэмна – пастронкавую, якія ў сваю чаргу маюць прыватныя асаблівасці.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.