РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Засека
 
(Двухсценак, Сценка)
Стацыянарнае збудаванне для лоўлі буйных парнакапытных жывёл (пераважна зуброў). Уяўляла шматкіламетровы паркан шульна – закідной ці слупавой канструкцыі, які апаясваў пэўную тэрыторыю лесу. У З. было некалькі свабодных уваходаў і пасынкаў (звужаных адгалінаванняў – закуткаў). Звяроў прываблівалі кормам ці заганялі нагонам. Калі яны траплялі ў З., уваходы перакрываля клямкамі (цясовымі заваламі). У пошуках выхаду жывёла заходзіла ў пасынак, дзе яе трыножылі або заводзілі ў вялізную скруню. З. лавілі жывёл для гадоўлі, перасялення ці продажу.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.