РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Засценак
Тып сельскага паселішча на Беларусі. Узнік у выніку зямельнай рэформы 16 ст. Паводле “Уставы на валокі” 1557 уводзіўся трохпольны севазварот. Уся сялянская зямля дзялілася на 3 полі з дакладна вызначанымі межамі (“сценкамі”). Пасля межавання аставаліся адрэзкі ворнай ці сенакоснай зямлі – засценкі. Яны звычайна знаходзіліся на краі поля і даваліся ў арэнду дробнай шляхце (адсюль і назва – засцянковая шляхта). Малыя З. нярэдка адрозніваліся ад хутароў толькі сваім гіст. –эканам. Паходжаннем і саслоўнай прыналежнасцю жыхароў; вялікія нагадвалі вёску (у 1927 у засценку Глядкі Старобінскага р-на Бабруйскай акругі было 22 двары, 125 жыхароў, 79,2 дзесяціны ворнай зямлі, 48,2 дзесяціны сенажаці і 42 дзесяціны выгану). У сав. Час часта З. сселена, частка развілася і перайменавана ў 1938 у вёскі.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.