РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Збан
 
(Глечык, Жбан, Кушын, Ручнік)
Ганчарны выраб; гліняная пасудзіна для захоўвання малака і іншых вадкіх прадуктаў. Рабілі з выцягнутым тулавам, пукатымі бакамі, звужаным горлам, дзюбкай і вушкам – ручкай. Назва “З.” упамінаецца ў помніках старабел. Пісьменнасці. У наш час большасць мясц. Назваў мае арэальнае пашырэнне: на З Беларусі – З., на ПнУ – жбан, на У і ПдУ – кушын, на Прыпяцкім Палессі бытавала назва глечык, на Браслаўшчыне – ручнік. У зах. Раёнах З. рабілі на 3 – 6 л з вельмі шырокім вусцем і выкарыстоўвалі яго ў якасці даёнкі. Лакальныя адрозненні ў прапорцыях сілуэта такія ж, як і ў гарлачоў. Выраблялі З. чорназадымленыя і паліваныя па ўсёй Беларусі (за выключэннем вёсак, дзе прфмянялі архаічную тэхналогію вытворчасці керамікі налепам і фармовачную масу з дамешкам жарствы). Аздаблялі лінейна – хвалістымі контррэльефнымі ўзорамі, глянцаваным арнаментам у елачку, клетку, спіральныя лініі, геаметрычнай і расліннай падпаліўнай ангобнай размалёўкай і каляровымі фарбамі.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.