РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Званіца
Збудаванне для размяшчэнне званоў. Вядома з часоў Кіеўскай Русі. Існавалі З. як асобныя збудаванні і як часткі інш. Збудаванняў (культавых, грамадскіх і г. д.). Дадаткова выкарыстоўваліся як гасп. Памяшканні, брамы, дазорна – сігнальныя вышкі, абарончыя вежы. Найбольш яскрава рысы нар. Дойлідства выявіліся ў драўляных З.: слупавых, каркасных, зрубна-каркасных. Простыя слупавыя вырашаліся ў выглядзе слупа з рзгалінаваннем уверсе, дзе размяшчаўся звон. Больш развітыя слупавыя ўяўлялі сабой канструкцыю з 2 або 4 слупоў, злучаных уверсе бэлькамі, на якія падвешвалі званы; мелі 2-схільныя, вальмавыя, шатровыя стрэхі (в. Ражкоўка Камянецкага р-на, Віцебск, Дуброўна). Каркасныя З. – квадратныя ў плане, унутры падзеленыя памостам для званара на 2 ярусы і завершаныя шатровымі стрэхамі. Каркас утваралі 4 – 16 вертыкальных або нахіленых да цэнтра брусоў, злучаных паміж сабой гарызантальнымі і крыжовымі сувязямі (в. Шэметава Мядзельскага р-на). Ніжняя частка З. знадворку ашалёўвалася, верхняя адкрытая (галасніковая) аздаблялася аркадай, створанай фігурнымі падкосінамі (в. Хмелева Жабінкаўскага р-на). Зрубна-каркасныя З. найчасцей чацверыковыя 2-ярусныя (ніжні ярус зрубны, верхні каркасны адкрыты або ашаляваны ў ніжняй частцы дошкамі, пастаўлены на перакрыццё зруба), завяршаліся шатровымі стрэхамі, ярусы падзяляў прычолак (в. Мясяцічы Пінскага, Сінкевічы Лунінецкага р-наў). Верхні ярус афармляўся аркадай, балюстрадай (в. Мураваная Ашмянка Ашмянскага, Шарашова Пружанскага р-наў). У выніку развіцця між’яруснага прычолка ў прамежкавы ярус з’явіліся 3-ярусныя З. (в. Чэрск Брэсцкага, пас. Нарач Мядзельскага р-наў, г. Докшыцы). У 19 ст. частка З. мела васьмерыковую форму або форму тыпу васьмярык на чацверыку (в. Дзівін Кобрынскага р-на).
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.