РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Званок
Самагучальны музычны інструмент. Той жа канструкцыі, што і звон. З. адрозніваюцца памерамі, формай, матэрыялам і спосабам вырабу, характарам гучання, прызначэннем. Металічныя З. з адным язычком (біла) грушападобнай ці ўсечанай конусападобнай формы адлівалі з бронзы, медзі, кляпалі з бляхі мясцовыя кавалі. Драўляныя трапецападобнай формы З. (ботала, кляпайла, калатушка, лыпатуха, балабон) з двума язычкамі рабілі сталяры з дрэва цвёрдых парод (бяроза, клён). Гучанне падвешаных З. разнастайнае па вышыні тону, сіле і афарбоўцы: адяркага меладычнага да глухога і цьмянага, ад моцнага да прыглушанага. З. выкарыстоўвалі ў пастухоўскай практыцы (яны дапамагалі сачыць за жфвёлай і адпужвалі ваўкоў, а паводле павер’яў – злых духаў); у розных абрадах – калядным (мужчыны хадзілі па вёсцы са звяздой і З., спяваючы калядкі; З. чаплялі на шыю “казы” і “кабылы”), масленічным (каталіся на санях, а запрэжаных коней прыбіралі стужкамі, З. і шархунамі), вясельным (рознагалосыя гукі З. і шархуноў апавяшчалі, што едзе вяселле), пахавальным (хадзілі са З. па вёсцы, паведамляючы пра смерць кагосьці з жыхароў), а таксама ў час набажэнства ў касцёле. З. быў неад’емнай прыналежнасцю паштовай службы, чыгунак і школьных устаноў. З. з’яўляецца састаўной часткай бубна.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.