РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Звездары
Група вясковай моладзі (пераважна падлеткі і дзеці), якая паводле старадаўняга звычаю на каляды хадзіла ад хаты да хаты з песнямі, скокамі, гульнямі і насіла на кіі асветленую знутры зорку – звязду. Нашэнне звязды суправаджалася калядаваннем, паказам “Казы”, “Мядзведзя”, “Жорава”, “Кабылы”, “Цыганоў”, батлейкі, скамарохаў. Спявалі калядныя песні, якія вызначалісясвяточна-прыўзнятым, гулліва-гумарыстычным настроем і ў якіх выказваліся пажаданні дабра і заможнасці гаспадарам хаты.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.