РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Звязда
Рухомая шматпрамянёвая асветленая знутры зорка на кіі, з якой хадзілі (вялікую З. часам вазілі) так званыя звездары; атрыбут каляднай абраднасці. Да каркаса (ім мог быць абечак) са знешняга боку прымацоўвалі пруткі і злучалі іх папарна так, што атрымліваліся промні (рогі З.). Канструкцыю абклейвалі паперай і аздаблялі разнаколернымі выцінанкамі, паскамі фігурна выразанай паперы або фольгі. З. мела 5, 8, 16 промняў, якія заканчваліся пышнымі пампонамі з разнаколернай паперы. Цэнтр. Асветленую нерухомую частку яе (у рух прыводзілі толькі промні пры дапамозе спецыяльных прыстасаванняў) займаў малюнак або абраз на біблейскую тэму.
 
Мяркуюць, што звычай нашэння З. бярэ пачатак у язчыніцкіх абрадах славян, калі ў гонар адраджэння бога сонца ярылы насілі выяву свяціла (каляды супадаюць з перыядам зімовага сонцазвароту). Звездары звычайна адкрывалі калядны карнавал, таму З. успрымалася як своеасаблівы сімвал гэтага свята і прыстасаванага да яго традыцыйнага тэатралізаванага прадстаўлення. У суправаджэнні гурту калядоўшчыкаў звездары спявалі калядныя песні, калі хадзілі з батлеечнікамі або самі па сабе, - пераважна псальмы і канты. Звычай нашэння З. быў пашыраны на Беларусі да 1920-х г.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.