РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
“Золата”
 
(“Кальцо”, “Цурка”)
Гульня. Удзельнікі садзіліся кругам або у рад. Вядучы ў далонях трымаў “З.” (пярсцёнак, манету, цукерку) і імітаваў перадачу яго ў працягнутыя злучаныя далоні астатніх удзельнікаў, прыгаворваючы: “Я з кута іду, золата нясу. Угадайце, баяры, дзе золата ззяе”. Адзін з удзельнікаў павінен быў адгадаць, у каго засталося “з.”. Калі адгадваў, садзіўся на яго месца. Сучасныя запісы вядомы пад назвай “Шкута”.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.