РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Зямяне
Група ваеннаслужылага насельніцтва ў Вялікім княстве Літоўскім у 16 – 18 ст. Былі васаламі князя ці буйнога феадала, абавязанымі служыць у іх войску, жылі ў маёнтках. Складаліся з розных катэгорый насельніцтва. Звычайна З. называлі шляхту. З 2-й пал. 16 ст. сталі паступова адрознівацца ад яе сваімі правамі: З. не мелі права голасу на шляхецкіх сходах (сеймах і сейміках), плацілі ў казну ці магнату грашовы чынш і натуральны аброк, акрамя ваеннай, выконвалі і інш. Службы. У 17 – 18 ст. працэс дыферэнцыяцыі ўзмацніўся: заможныя З. атрымалі шляхецкія прывілеі, збяднелыя па свайму сацю-бытавому становішчу мала чым адрозніваліся ад сялян. У 18 ст. магнаты, каб павялічыць свае ўзброеныя сілы, пераводзілі ў разрад З. заможных сялян. Часта на іх ускладаліся судовыя і адміністрацыйныя функцыі ў паветах і валасцях. З. ў той час называлі і патомкаў ваеннаслужылых людзей, якія не мелі шляхецкіх правоў, - баяр путных і панцырных. Пасля далучэння Беларусі да Расіі частка З., якая даказвала сваё шляхецтва, была пераведзена ў дваранства, астатнія – у катэгорыю “вольных” людзей.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.