РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Іван Галавасек
Свята ўсячэння галавы Іаанна Хрысціцеля (адзначалася 29 жніўня с. ст.). У гэты дзень забаранялася есці скаромнае, а таксама ўжываць у страву круглыя плады, каб не быць падобным на Ірадыяду, якая забаўлялася галавой Іаана Хрысціцеля як яблыкам ( парушэнне гэтай забароны пагражала нарывамі на целе). Верылі, што на працягу года адсечаная галава прырастае да свайго месца, але калі на І. Г. ўжываць нажы і сякеры, дык яна можа зноў адпасці, таму стараліся ў гэты дзень нічога не сячы і не рэзаць, нават хлеб ламалі рукамі ці наразалі лусты загадзя. Калі на І. Г. варылі бацвінне, то пазбягалі чырвонага, баючыся, што на працягу года ў доме пральецца чыя-небудзь кроў. На Палессі на І. Г. (Калінавага Івана) ламалі каліну і варылі кісель, каб цэлы год не балела галава.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.