РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Імшанік
Рубленае імшанае ўцепленае памяшканне для зімоўкі пчол. Вуллі ўстанаўлівалі на папярэчныя лягары (бэлькі, леглі), урубленыя ў сцены І. на вышыні 30 – 50 см ад падлогі. У І. захоўвалі і пчалярскі інвентар. Найб. пашыраны на Беларусі ў 19 – пач. 20 ст. У сувязі з удасканаленнем канструкцыі вулляў, іх уцяпленнем І. выходзяць з ужытку.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.