РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Кабат1
Верхняе мужчынскае і жаночае адзенне. Шылі з цёмнага валенага сукна або футра. На Беларусі вядомы з 16 ст. Шчыльны да стану, кароткі К. кроілі з адразной або суцэльнай баскай, з рукавамі і без рукавоў, аздаблялі нашыўкамі тасьмы, шнура, аблямоўкай розных тканін. Вылучаліся цёмна-карычневыя і чорныя. К. дамачаўскага строю, аздобленыя цёмна-сінім маляўніча выкладзеным вітым шнурам, дэкаратыўным штампам, з баскай у выглядзе кліноў ці спаднічкі.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.