РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Каганец
 
(Светач1, Свяцільня)
Даўнейшае прыстасаванне для асвятлення памяшкання. Гліняная, часам металічная пасудзіна, напоўненая тлушчам або алеем з апушчаным у яго кнотам. У залежнасці ад паліва мянялася форма К. – ад латка і міскі да гаршка і глячка з вузкім вусцем. К. ставілі ці падвешвалі пад вусцем дымахода. У нар. Побыце бытаваў побач з лучніком да пач. 20 ст.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.